Да ранейшага сьпісу дадаліся новыя асобы:
- уладальнік холдынгу Трайпл Юры Чыж
- уладальнік кампаніі «Юнівест-М» Анатоль Тарнаўскі
- судзьдзя суда Першамайскага раёна ў Віцебску, якая судзіла Сяргея Каваленку, Алена Жук
- пракурор на працэсе Сяргея Каваленкі Дзьмітры Лутаў
- палкоўнік, камандзір сьпецыяльнай брыгады ўнутраных войскаў Хазалбек Атабекаў
- палкоўнік антытэрарыстычнага падразьдяленьня КДБ «Альфа» Алег Чарнышоў
- кіраўнік СІЗА КДБ Аляксей Арлоў
- маёр, старшы сьледчы КДБ Іван Санько
- падпалкоўнік, былы службовец ваеннай контрвыведкі КДБ, цяпер старшыня прэсавай службы новаўтворанага Сьледчага камітэта Беларусі Павал Траўлька
- падпалкоўнік вайсковай контрвыведкі КДБ Дзьмітры Сухаў
- супрацоўнік шклоўскай калоні маёр Сяргей Алейнікаў
- супрацоўнік шклоўскай калоніі капітан Вадзім Шамёнаў
Кампаніі, якія патрапляюць пад санкцыі:
ТАА «Дзелавая сетка», ЗАТ «Сістэмы інвестыцый і інавацый», ПУП «Сен-Ко», ПУП БТ «Інвест», Сьпіртзавод «Аквадзіў», «Белтэх Холдынг», «Сьпецпрыборсервіс», «Тэхнасаюзпрыбор». ТАА «Трайпл» — холдынгавая кампанія, дачэрнія кампаніі «Трайпла»: СТАА «НафтаХімТрэйдынг», ЗАТ «Аскарготэрмінал», ТАА «Трайплметалтрэйд», ТАА «Бярозаўскі камбінат сілікатных вырабаў», СП ТАА «Трайпл-Тэхна», СТАА «Варыянт», СТАА «Трайпл-Дэкор», СЗАТ «Кварцьмелпрам», СЗАТ «Альтэрсолюшнс», СЗАТ «Прастормаркет», СП ТАА «Акватрайпл», ТАА «Ракаўскі бровар», ДСАК «Лагойск», «Трайпл-Агро», ЗАТ ФК «Дынама-Мінск», СТАА «Трайплфарм», ЗАТ «Трайплфарм».
Кампаніі Анатоля Цярнаўскага (Тарнаўскага): «Юнівест-М», дачэрнія кампаніі: ЗТАА «Юніс Ойл», СТАА «ЮнівестБудІнвест».
Чорны сьпіс Эўразьвязу ўключае 243 асобы і 32 кампаніі зь Беларусі.
23 сакавіка Рада міністраў замежных спраў краін Эўразьвязу пашырыла сьпіс беларускіх асобаў і кампаніяў, якія трапляюць пад санкцыі. Санкцыі ахапілі яшчэ 29 кампаній і 12 асобаў — судзьдзяў, пракурораў, бізнэсоўцаў, якія, паводле ЭЗ, адказныя за парушэньні правоў чалавека і рэпрэсіі супраць апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці, а таксама падтрымліваюць уладу Лукашэнкі або зьяўляюцца яе бэнэфіцыярамі.