СУЦЭЛЬНАЯ...
...воблачнасьць і невялікі сьнег. Тэмпэратура ўдзень: 2-4 градусы цяпла.
У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ
Папа Бэнэдыкт XVI пачынае чатырохдзённы візыт на Кубе.
У Сэуле пачынаецца двухдзённы саміт у справе ядзернай бясьпекі.
* * *
У вечаровым эфіры Свабоды перадачы «Праскі Акцэнт» і аўдыёзапіс чарговай перадачы «Зона Свабоды» для тэлеканалу «Белсат».
* * *
Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажэце больш поўна прадставіць беларускі дзень — дашлеце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
1944 — у Менску пад нямецкай акупацыяй у гарадзкім тэатры адбылася прэм’ера опэры «Ўсяслаў Чарадзей» кампазытара Міколы Шчаглова-Куліковіча на вершы Натальлі Арсеньневай.
1988 — у Беластоку падчас тайнага сьвяткаваньня ўгодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі сфармаваны заснавальніцкі камітэт Беларускага Аб’яднаньня Студэнтаў (БАС).
1995 — пачало дзейнічаць шэнгенскае пагадненьне.
У гэты дзень нарадзіліся:
1932 — Мікалай Мікулік, беларускі матэматык.
1937 — Ян Сычэўскі, дзяяч беларускае дыяспары ў Польшчы.
1940 — Міхаіл Касьцюк, беларускі гісторык, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
1988 — Францішак Вячорка, беларускі маладзёвы актывіст.
У гэты дзень памерлі:
1827 — Людвіг ван Бэтховэн, нямецкі кампазытар.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
Нішто не зьяўляецца больш невыносным, чым прызнаць перад сабою свае памылкі.
Людвіг ван Бэтховэн
ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ:
Вялікабрытанія лічыць Лобава і Дашкевіча палітвязьнямі
Івашкевіча за Дзень Волі абвінавацілі ў дробным хуліганстве
Сусьветных зорак заклікаюць не даваць канцэртаў у Беларусі