Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС: Беларусь ня бачыць неабходнасьці ў прысутнасьці амбасадараў ЭЗ

абноўлена

Андрэй Савіных
Андрэй Савіных
У сёньняшніх умовах беларускі бок ня бачыць неабходнасьці ў прысутнасьці на тэрыторыі Беларусі адкліканых амбасадараў дзяржаў, якія прагаласавалі за пашырэньне санкцый супраць Беларусі.

Пра гэта заявіў карэспандэнту Свабоды начальнік упраўленьня інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных.

«Беларускі бок шкадуе аб прынятым Радай ЭЗ рашэньні пра ўвядзеньне дадатковых санкцыяў адносна шэрагу беларускіх грамадзянаў і прадпрыемстваў. Гэты крок яшчэ больш аддаляе пэрспэктывы нармалізацыі дачыненьняў і аднаўленьня дыялёгу па адчувальных для бакоў тэмах. Эўрапейскія палітыкі знаходзяцца ў палоне канфліктнага мысьленьня, яны застаюцца закладнікамі лёгікі прымусу і шантажу. Мы вымушаны неадкладна прыступіць да рэалізацыі комплексу мераў рэагаваньня. Пра такую магчымасьць эўрапейскія партнэры былі пастаўленыя ў вядомасьць».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG