Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партрэтаў ахвяраў на новым мэмарыяле ня будзе


У Менску ў пераходзе станцыі мэтро «Кастрычніцкая» закрылі доступ да створанага менчукамі мэмарыялу ахвярам тэракту 11 красавіка.

Будаўнікі тлумачаць гэта тым, што тут пачаліся працы па замене часовай мэмарыяльнай дошкі на сталы помнік ахвярам выбуху ў мэтро. Агароджу здымуць падчас адкрыцьця помніка ў гадавіну тэракту.

Аўтар мэмарыяльнага знаку пад умоўнай назвай «Рака памяці», скульптар Канстанцін Селіханаў, распавёў карэспандэнту «Свабоды», што на ім будзе выява хваляў з прозьвішчамі ахвяраў.

«15 хваляў і, адпаведна, 15 прозьвішчаў, а ўнізе будзе пазначана дата трагедыі. Гэты знак будзе знаходзіцца на месцы, куды людзі панесьлі кветкі адразу пасьля трагедыі і дзе нібыта разыходзяцца дзьве сьцяны».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG