Прэзыдэнту Беларусі, які з настальгіяй успамінае пра часы СССР, цалкам напляваць на ЭЗ. «Калі ён робіць выгляд, што ідзе на збліжэньне з Эўропай, усё гэта для таго, каб выгандляваць пабольш у Расеі», — лічыць адзін з экспэртаў.
Як і кіраўнік літоўскай дзяржавы Даля Грыбаўскайце, многія назіральнікі асьцерагаюцца, што такія меры ў адказ могуць стаць контрапрадуктыўнымі. «З эканамічнага і палітычнага пункту гледжаньня гэта толькі падштурхне Беларусь да Расеі і аслабіць уплыў Захаду», — лічыць Грыбаўскайце.
І гэта сапраўды ўжо адбываецца. Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімер Пуцін, вядома, недалюбліваюць адзін аднаго, аднак прэзыдэнту Беларусі, які ў канцы 1990-х гадоў мерыўся ў пераемнікі Барыса Ельцына, усё ж давялося стрымаць свае амбіцыі і прыціхнуць, каб пануючы ў краіне эканамічны маразм не пахіснуў яго абсалютную ўладу.
Акрамя дапамогі ў некалькі мільярдаў даляраў, Масква пагадзілася прадаваць яму нафту і газ па льготных тарыфах (165 даляраў за 1000 кубамэтраў газу супраць 450 даляраў для Ўкраіны). У адказ Менск саступіў Расеі адну з пэрлінаў сваёй эканомікі, газавую кампанію «Белтрансгаз». Акрамя таго, у руках Масквы неўзабаве могуць апынуцца і іншыя ключавыя прадпрыемствы, як, напрыклад, завод па вытворчасьці мінэральных угнаеньняў «Беларуськалій». Эўропа ня мае ілюзій. Яна выдатна разумее, што ў яе няма ніякіх шанцаў навярнуць Лукашэнку да дэмакратыі, але спадзяецца, прынамсі, пераканаць яго аслабіць ціск, падсумоўвае «Le Figaro».