Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Малі: п'яныя салдаты рабуюць прэзыдэнцкі палац


Пра гэта паведамляе Associated Press. У сталіцы краіны Бамака зачыненыя ўсе установы, чуваць страляніну.

Раней прэзыдэнт Малі, зрынуты сёньня ў выніку вайсковага перавароту, схаваўся на тэрыторыі амбасады ЗША ў сталіцы краіны Бамака.

Вайскоўцы, якія захапілі ўладу, заявілі аб стварэньні Нацыянальнага камітэту аднаўленьня дэмакратыі і дзяржавы, прыпынілі дзеяньне канстытуцыі і паведамілі, што з нагоды далейшых сваіх дзеяньняў правядуць кансультацыі з суседнімі краінамі і міжнароднымі арганізацыямі.

Прычынай путчу вайскоўцы назвалі няздольнасьць уладаў справіцца з паўстанцамі-Туарэг на поўначы краіны.

Паўстаньне ў малійскай правінцыі Туарэг аднавілася з новай сілай у студзені, калі паўстанцы пачалі масава вяртацца зь Лібіі, дзе ваявалі на баку зрынутага дыктатара Муамара Кадафі. Агенцтва Associated Press паведамляе, што наёмнікі Кадафі прыбылі зь Лібіі лепш узброенымі і падрыхтаванымі, чым многія аддзелы малійскіх урадавых войскаў. У выніку шырокамаштабнага наступу туарэг каля 200 тысяч малійцаў былі вымушаныя пакінуць свае дамы.

У сераду патрабаваньні салдат вайсковага лягера Каты ў прымесьці малійскай сталіцы Бамака даць ім лепшае ўзбраеньне для вайны з Туарэг выліліся ва ўзброены бунт. Сёньня бунтаўнікі ўварваліся ў сталіцу, пераадолеўшы супраціў Чырвоных барэтаў, якія выступілі ў абарону ўраду, захапілі і разрабавалі прэзыдэнцкі палац і шэраг іншых установаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG