Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэччына пра Сырыю: заклікі ня дзейнічаюць


Заклікі да міру ў Сырыі ня дзейнічаюць на тамтэйшыя ўлады, таму міжнароднай супольнасьці трэба стварыць міжнародны плян канкрэтных захадаў з мэтай спыніць «чалавечую трагедыю» ў Сырыі. З такой заявай выступіў сёньня ў Вене міністар замежных спраў Турэччыны Ахмэт Давутаглу.

Тым часам у самой Сырыі працягваюцца жорсткія сутыкненьні. У чацьвер у розных раёнах краіны загінулі прынамсі 26 чалавек, у тым ліку 10 жанчын і дзяцей, якія спрабавалі зьехаць у Турцыю. Паводле актывістаў, у навакольлях гораду Сэрмін у паўднёва-ўсходняй правінцыі Ідліб невядомыя абстралялі аўтобус з цывільнымі ўцекачамі.

Урадавыя войскі атакавалі некалькі гарадоў. Атрады ўзброенай апазыцыі нападалі на вайсковыя блёкпосты. Паўстанцы забілі 5 салдат у горадзе Латакія і яшчэ трох – у паўднёвай правінцыі Дэра.

Тым часам праваабарончая арганізацыя Amnesty International выказала занепакоенасьць лёсам сырыйскага праваабаронцы – адваката Абдулы аль-Халіля, арыштаванага 3 лютага ў горадзе Аль-Рака. Зь ім дагэтуль няма сувязі, няма зьвестак аб яго месцазнаходжаньні, невядома, нават, ці выстаўленыя супраць яго абвінавачваньні.

Таксама сёньня генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун выказаў надзею, што прынятая напярэдадні заява Рады Бясьпекі ААН стане паваротным пунктам у спробах дамагчыся ўрэгуляваньня крызысу ў Сырыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG