Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: Прафсаюзны актывіст Паўлоўскі судзіцца з былым працадаўцам


Аляксей Паўлоўскі
Аляксей Паўлоўскі

Кастрычніцкі суд Магілёва прыняў да разгляду пазоў прафсаюзнага актывіста Аляксея Паўлоўскага супраць адміністрацыі акцыянэрнага таварыства «Прамжылбуд», у якім пазоўнік працаваў мулярам і быў звольнены па сканчэньні тэрміну дзеяньня кантракту.

Паўлоўскі ня згодны з фармулёўкай звальненьня. Праз суд ён намагаецца, каб яе замянілі на іншую: «Праз парушэньне наймальнікам заканадаўства аб працы», а таксама каб яму выплацілі трохмесячны сярэдні заробак паводле працоўнага кантракту і двухтыднёвы — паводле Працоўнага кодэксу.

Актывіст сьцьвярджае, што на прадпрыемстве парушаліся тэхніка бясьпекі ды санітарныя нормы і яго жыцьцю пагражала небясьпека. Гэта ён выклаў у сваім пазове.

Адміністрацыя прадпрыемства не згаджаецца з прэтэнзіямі былога працаўніка. Называе іх неабгрунтаванымі.

Пазоў Паўлоўскага будзе разглядаць судзьдзя Кастрычніцкага суду Магілёва Аляксандар Раманаў. Дата паседжаньня прызначаная на 28 сакавіка.

9 лютага Аляксей Паўлоўскі апошні дзень адрабіў у акцыянэрным таварыстве «Прамжылбуд». Пра спыненьне працоўных адносін яму паведамілі за месяц да звальненьня, 9 студзеня. На наступны дзень пятнаццаць муляраў зь ягонай брыгады пісьмова зьвярнуліся да кіраўніцтва «Прамжылбуда» з патрабаваньнем не звальняць актывіста, інакш яны ня будуць працягваць сваіх кантрактаў і выйдуць з афіцыйнага прафсаюзу. У наступныя дні, пасьля гутарак сам-насам з кіраўніцтвам прадпрыемства, трынаццаць працаўнікоў адракліся ад сваіх подпісаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG