Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праскае лётнішча будзе насіць імя Гаўла


Чэскі ўрад падтрымаў прапанову назваць праскі аэрапорт імем Вацлава Гаўла.

Адразу пасьля сьмерці першага пасьля аднаўленьня дэмакратыі чэхаславацкага і чэскага прэзыдэнта 18 сьнежня летась з такой ідэяй выступіў рэжысэр Фера Феніч. Ідэя знайшла як шырокую падтрымку, так і апанэнтаў. Так, адзін з былых сакратароў Гаўла агітаваў назваць яго імем не аэрапорт (бо Гавэл нібыта баяўся лётаць), а нейкую культурную ўстанову. Удава прэзыдэнта Дагмар Гаўлава падтрымала праект лётнішча. Паводле міністра шляхоў зносін Чэхіі Паўла Добеша, новае імя аэрапорт мог бы мець ад кастрычніка.

Традыцыя наданьня імёнаў памерлых лідэраў менавіта аэрапортам даўно пашыраная ў сьвеце. Так, у Францыі зьявіўся аэрапорт Шарля дэ Голя, у Нью Ёрку – Джона Фіцжэральда Кенэдзі, у Індыі – Індзіры Гандзі. У некаторых выпадках імёны прысвойваліся і яшчэ пры жыцьці славутых асобаў: у 2004 годзе гданьскі аэрапорт атрымаў імя Леха Валэнсы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG