Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менск шукае яшчэ паўмільярда ў крэдыт


Як паведамляе РІА «Новости», Беларусь вядзе перамовы з расейскім «Внешэкономбанком» пра камэрцыйны крэдыт на 500 мільёнаў даляраў для фінансаваньня будоўлі АЭС, якое не пакрываецца дзяржаўным крэдытам Расеі.

Прадстаўнік ураду Беларусі паведаміў, што паводле дамоўленасьцяў з расейскім бокам 90% кошту будаўніцтва АЭС будзе пакрыта дзяржкрэдытам Расеі, пагадненьне аб выдзяленьні якога было падпісана раней.

«Рэшту ў 10% беларускі бок павінен пакрыць за кошт сваіх сродкаў. Гэта павінна быць сума да 1 мільярда даляраў», — падкрэсьліў ён.

Шукаючы гэтае фінансаваньне, улады Беларусі вядуць перамовы з «Внешэкономбанком» і іншымі банкамі, якія пакуль не называюцца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG