Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 21 сакавіка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:

У Віцебску сонейка, на астатняй тэрыторыі краіны — хмарна, дажджы, у Берасьці, Гародні і Гомелі — +5 — +9, у Менску, Віцебску і Магілёве — ад нуля да 3 градусаў цяпла.
У Беларусі і ў сьвеце

Менск, прэсавая канфэрэнцыя арганізатараў мерапрыемстваў да Дня Волі. Прэсавая канфэрэнцыя пройдзе па адрасе: вул. Кульман, 4. Пачатак у 12 гадзін.

Менск, Дзяржаўны літаратурна-мэмарыяльны музэй Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) ладзіць літаратурна-музычны вечар, прысьвечаны Сусьветнаму дню паэзіі.

Бэрлін: Перамовы міністра замежных справаў Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле з кіраўнікамі МЗС Польшчы і Расеі Радаславам Сікорскім і Сяргеем Лаўровым.

* * *
Зваротная сувязь. Перадача «Званочкі», у якой Ян Максімюк камэнтуе тэлефанаваньні нашых слухачоў і «Паштовая скрынка-111», дзе вашы лісты чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.

* * *
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1562 ― Гомель атрымаў герб

1871 ― Бісмарк становіцца канцлерам Германскай імпэрыі

1927 ― польскі міністар унутраных справаў Феліцыян Славой-Складкоўскі выдаў пастанову, што забараняла Сацыялістычную Грамаду і Незалежную сялянскую партыю

1980 ― прэзыдэнт ЗША Джым Картэр абвяшчае амэрыканскі байкот Алімпійскіх гульняў у Маскве

У гэты дзень нарадзіліся:

1840 ― Францішак Багушэвіч, беларускі паэт

1935 ― Філарэт, мітрапаліт Менскі і Слуцкі, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі

У гэты дзень памёрлі:

1608 ― Канстанцін Васіль Астроскі, палітычны, вайсковы і культурны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, праваслаўны магнат, які задушыў паўстаньне Налівайкі

2003 ― Георгій Таразевіч, савецкі і беларускі палітычны дзяяч
ЁСЬЦЬ НАГОДА

Мусульманскае сьвята Наўруз

Міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю расавай дыскрымінацыі

Міжнародны дзень паэзіі
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Жыцьцё — вандроўка на чоўне па моры,
Сьмерць — гэта прыстань пасьля працы рупнай.
Многім даецца раскоша бяз гора,
Вось яны й лічаць, што ўсё ім даступна.
Францішак Багушэвіч
ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:

У Менску запрашаюць на Дзень Волі

Казулін, Івашкевіч, Шушкевіч заклікаюць байкатаваць парлямэнцкія выбары — 2012

Беларусь можа забараніць уезд больш як 150 прадстаўнікам ЭЗ і ЗША

Партрэт на фоне кратаў. Прэм’ера рубрыкі

Рэзалюцыя ААН па Лібіі: Мядзьведзеў супраць Пуціна
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG