Прэмія заснаваная ў 2004 годзе. У розныя гады ёю ўзнагароджваліся Аксана Бязьлепкіна, Уладзімер Арлоў, Севярын Квяткоўскі, Сяргей Харэўскі, Андрэй Федарэнка, Леанід Галубовіч і іншыя.
На «Залатую літару — 2011», паводле сьпісу Глобуса, прэтэндавалі 10 кніг:
У фінал выйшлі:
Адам Глобус такім чынам пракамэнтаваў вынікі інтэрнэт-галасаваньня:
«Я згодны з вынікамі. Прычым, два разы я ставіў галасаваньне, і два разы яно паказвала Сяргея Харэўскага — „Сто твораў ХХ стагодзьдзя. Нарысы па гісторыі мастацтва і архітэктуры Беларусі найноўшага часу“. Прычым, перамога чаканая. Некалькі гадоў таму я даваў прэмію таксама яму, але ён яе падзяліў зь Севярынам Квяткоўскім. І Сяргею дасталася толькі палова. Я палічыў, што калі чалавеку дастаецца палова, то нічога страшнага, калі я вылучу яго другі раз. І працяг кніжкі, якая атрымала ўжо палову, і дададак да яе атрымаюць другую палову».
Навіна пра перамогу засьпела Сяргея Харэўскага ў Вільні:
«Гэта кніга ня толькі пра мастацтва і ня толькі пра мастакоў, колькі пра лёс нашай радзімы, пра лёс людзей. Тут цэлы ружанец лёсаў самых розных людзей, розных нацыянальнасьцяў, які склаўся ў 20-м стагодзьдзі зь імі. Там нямала гістарычнай фактуры, там нямала сьведчаньняў людзей, якіх я яшчэ засьпеў, зь якімі я пасьпеў пагаварыць. Ну і, канечне, гэтая кніга разьлічаная на тых, хто шануе мастакоў, любіць мастацтва, на тых, хто творыць сам».
Традыцыйна прэмія «Залатая літара» ўручаецца 25 сакавіка. Цырымонія адбываецца ў адной зь менскіх кавярняў.

- Ян Максімюк. «Словы ў голым полі» (эсэ).
- Сяргей Календа. «Іржавы пакой зь белымі шпалерамі» (проза).
- Лявон Вольскі. «Міларусь» (проза).
- Марыя Мартысевіч. «Амбасада» (паэзія).
- Артур Клінаў і Вольга Архіпава. «Беларускі авангард 80-х» (альбом).
- Сяргей Харэўскі. «Сто твораў ХХ стагодзьдзя» (нарысы).
- Павал Касьцюкевіч. «Зборная РБ па негалоўных відах спорту» (проза).
- Алесь Бяляцкі. «Літаратура і нацыя» (артыкулы).
- Арнольд Макмілін. «Пісьменства ў халодным клімаце» (артыкулы).
- Уладзімір Лобач. ULASLOVY (вершы).
У фінал выйшлі:
- Лявон Вольскі. «Міларусь» — 13%;
- Алесь Бяляцкі. «Літаратура і нацыя» — 20%;
- Сяргей Харэўскі. «Сто твораў ХХ стагодзьдзя» — 67%.