Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародныя праваабаронцы заклікаюць Беларусь спыніць расстрэлы


Праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch заклікае беларускія ўлады зрабіць неадкладныя крокі да скасаваньня сьмяротнага пакараньня ў краіне.

«Беларускія ўлады павінны правесьці грунтоўнае і аб’ектыўнае расьсьледаваньне справы Уладзіслава Кавалёва і Дзьмітрыя Канавалава. Пасьпешнае выкананьне сьмяротных прысудаў пакідае без адказаў пытаньні пра тое, ці гэтых асобаў не пакаралі сьмерцю паводле насьпех сфабрыкаванага абвінавачаньня», — сказаў Х’ю Ўільямсан, дырэктар Human Rights Watch па Эўропе і Цэнтральнай Азіі.

Таксама Amnesty International заклікае ўсіх сваіх прыхільнікаў пісаць на адрас адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі лісты з заклікамі ўвесьці мараторый на выкананьне сьмяротнага пакараньня ды патрабаваньнямі выдаць целы Ўладзіслава Кавалёва і Дзьмітрыя Канавалава сем’ям дзеля пахаваньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG