Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Будкантроль» супраць будоўлі бізнэс-цэнтру на Заслаўскай


Гарачыя кропкі «Будкантролю»
Гарачыя кропкі «Будкантролю»

19 сакавіка а 18-й гадзіне ў актавай залі гімназіі № 29 (Менск, вуліца Мельнікайтэ, 13) адбудзецца сход жыхароў, якія пратэстуюць супраць будоўлі на вуліцы Заслаўскай бізнэс-цэнтру.

Як распавёў актывіст грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Міхась Пашкевіч, на сустрэчу запрошаныя прадстаўнікі Мінпрыроды, Менгарвыканкаму, дэпутат Менскага гарадзкога савету па Заслаўскай акрузе № 40, начальнік упраўленьня адукацыі Цэнтральнага раёну Юры Канзас. Матэрыялы вывучалі юрысты кампаніі «Гавары праўду». Паводле дакумэнтаў Міністэрства прыродных рэсурсаў і навакольнага асяродзьдзя, усялякае будаўніцтва ў гэтым раёне проста забаронена. Але Менгарвыканкам мае намер пабудаваць фактычна ў скверы на вуліцы Заслаўскай бізнэс-цэнтар.

Актывісты кампаніі «Гавары праўду» на пачатку сакавіка абвясьцілі пра пачатак доўгатэрміновага праекту «Будкантроль». На мапе Менску яны пазначылі каля 50 праблемных месцаў, дзе ўлады зьбіраюцца будаваць гатэлі, бізнэс-цэнтры, элітнае жытло ў зонах адпачынку, парках, на дзіцячых пляцоўках альбо замест дзіцячых садкоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG