Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галяндыя патрабуе ад ЭЗ санкцыяў супраць рэжыму


Уры Разэнталь
Уры Разэнталь

Міністар замежных спраў Нідэрляндаў Уры Разэнталь выступіў з асуджэньнем расстрэлаў Дзьмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва.

«Гэта непрымальна, — заявіў ён, — што ў Беларусі ўсё яшчэ зьдзяйсьняюцца сьмяротныя выракі»

«Я паўтараю маё патрабаваньне да Эўразьвязу адносна далейшых санкцыяў супраць апошняй дыктатуры Эўропы», адзначыў кіраўнік галяндзкага МЗС Уры Разэнталь.

Раней пакараньне сьмерцю Канавалава і Кавалёва асудзілі міністар замежных справаў Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле і кіраўнік ведамства канцлера Ангелы МэркельРональд Пафала, кіраўніца замежнапалітычнага ведамства Эўразьвязу Кэтрын Эштан, прэзыдэнт Эўрапарлямэнту Марцін Шульц.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG