Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баўгарыя можа адмовіцца ад паслуг будаўнікоў беларускай АЭС


Будаўнічая пляцоўка атамнай электрастанцыі ў горадзе Бэлэна.
Будаўнічая пляцоўка атамнай электрастанцыі ў горадзе Бэлэна.

Баўгарыя можа адмовіцца ад супрацоўніцтва з расейскай карпарацыяй "Атомстройэкспорт" пры будаўніцтве атамнай электрастанцыі ў горадзе Бэлэна на рацэ Дунай.

Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністар Баўгарыі Бойка Барысаў. Паводле яго слоў, Сафія выплаціць адпаведную кампэнсацыю за адзін рэактар, ужо пабудаваны ў рамках праекта, а для далейшых работ па ўзьвядзеньню АЭС прыцягне інвэстара з Заходняй Эўропы.

Акрамя таго, мяркуецца, што будзе перанесена і месца будаўніцтва атамнай электрастанцыі агульным коштам 8 мільярдаў эўра.

Кампанія "Атомстройэкспорт", якая мае пабудаваць і Астравецкую АЭС у Беларусі, будавала Бушэрскую атамную станцыю ў Іране. Праект доўжыўся 16 гадоў замест шасьці, прадугледжаных кантрактам.

Падсумаваньне тыдня на Свабодзе – у адным суботнім лісьце! Усе эксклюзіўныя і важныя публікацыі за тыдзень – у нашай эмэйл-рассылцы: так вы ніколі не прапусьціце самае цікавае!

Дык падпісвайцеся!

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG