Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бабруйску бел-чырвона-белыя сьцягі


Сьцяг на скрыжаваньні вуліц Мінскай і Савецкай
Сьцяг на скрыжаваньні вуліц Мінскай і Савецкай

У цэнтры Бабруйску, на скрыжаваньні Менскай і Савецкай вуліц, невядомыя вывесілі бел-чырвона-белы сьцяг. Ён прымацаваны да рэклямнага шчыта.

Паводле відавочцаў, сьцяг зьявіўся гадзіны тры таму і на момант публікацыі яго ніхто ня зьняў. Шмат мінакоў спыняюцца і разглядаюць дзіўную для Бабруйску карціну з нацыянальным беларускім сымбалем.

Як сьцьвярджаюць некаторыя з бабруйцаў, бел-чырвона-белы сьцяг вывешаны і на цэнтральным рынку гораду. Кажуць, што вывешваньнем сьцягоў у Бабруйску пачалі рыхтавацца да Дня Волі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG