У пералік вызначаных пад масавыя акцыі месцаў трапілі Парк культуры і адпачынку льнокамбінату, парк каля Кургану Бесьсмяротнасьці і пляцоўка каля кавярні «Аронія».
«У льнокамбінацкім парку, які раней сапраўды быў цэнтрам культуры і адпачынку, цяпер няма ніводнага атракцыёну, і гэта нейкае закінутае месца. Знаходзіцца яно ў адным краі гораду, а вось пляцоўка каля кавярні «Аронія» — у супрацьлеглым, і таксама на самай ускраіне, у раёне рэмзаводу — . ААТ "Оршааграпраммаш«па-сучаснаму. А парк каля Кургану Бесьсьмяротнасьці — гэта некалькі алеек, дзе й пляцоўкі, каб сабрацца, па сутнасьці, няма. І знаходзіцца ён таксама не ў цэнтры — з цэнтру ўсё «перасунулі», — кажа кіраўнік суполкі партыі БНФ Алесь Шутаў.
Пра «перасоўваньні» гараджане даведаліся з «Аршанскай газэты», якая толькі 16 сакавіка надрукавала адпаведнае рашэньне, прынятае, аказваецца, яшчэ 30 студзеня.На афіцыйным сайце гарвыканкаму гэтае рашэньне не зьмясьцілі ўвогуле: там дагэтуль «вісіць» ранейшае, ад 2007 году — калі ў цэнтры яшчэ дазвалялася зьбірацца на акцыі.