Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трое гастарбайтэраў зь Беларусі забітыя ў Падмаскоўі


У Арэхава-Зуеўскім раёне Маскоўскай вобласьці знойдзеныя целы трох мужчынаў. У аднаго зь іх адрэзаная галава.

«З нажавымі раненьнямі знойдзеныя трупы дваіх рабочых прадпрыемства зь Беларусі, а таксама адрубленая галава невядомага», — паведаміла Інтэрфаксу крыніца ў МУС Расеі.

Пазьней паліцыя знайшла трэцяе цела ля вёскі Золатава Васкрасенскага раёну.

Затрыманыя шасьцёра рабочых 103-й мабільнай станцыі Расейсай чыгункі, на тэрыторыі якой адбылося здарэньне. Пяцёра з затрыманых — грамадзяне Беларусі.

Папярэдняе вэрсія сьледзьва — злачынства было зьдзейсьнена ў выніку сваркі падчас сумеснага расьпіваньня сьпіртовых напояў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG