Пра гэта ён распавёў «Свабодзе»:
«Пасьля таго як зь Беларусі забаранілі выезд некаторым дэмакратычным актывістам, я напярэдадні сваёй паездкі за мяжу наведаў аддзел па грамадзянстве і міграцыі. Тут я дамогся, каб маё прозьвішча праверылі па базе невыязных. Для гэтага мне давялося дайсьці да начальніка аддзелу і пагражаць напісаньнем скаргі.
Я даведаўся, што зьвесткі пра мяне ў банк дадзеных прадстаўленыя Міністэрствам юстыцыі. На падставе адпаведнай справы аб банкруцтве, па якой я зьяўляюся патэнцыйным даўжніком. Рашэньне прынятае невядомым мне судом 5 сакавіка».
Гары Паганяйла паведаміў «Свабодзе», што ён ня змог атрымаць ніякай інфармацыі ў Мін’юсьце. Яму сказалі, што ў міністэрстве часова не працуе сэрвэр, а чалавека, які за яго адказвае, сёньня ня будзе на працы.
Гары Паганяйла, сказаў, што заўтра ён зьвернецца ў раённыя суды Менску па месцы знаходжаньня Міністэрства юстыцыі і Міністэрства ўнутраных спраў і падасьць пазоў на дзеяньні гэтых установаў.

«У міністэрстве юстыцыі не працуе сэрвэр»