Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Маўродзі арыштаваны ў Маскве


У Маскве арыштаваны заснавальнік скандальна вядомай фінансавай піраміды «МММ» Сяргей Маўродзі. Суд пакараў яго 5-цю суткамі адміністратыўнага арышту.

Як перадаюць агенцтвы, паводле матэрыялаў, што паступілі ад судовага прыстава, асуджаны на працягу доўгага часу не выплачваў штраф памерам адна тысяча расейскіх рублёў. На гэты момант міравы судзьдзя разглядае 10 аналягічных адміністрацыйных спраў. За што менавіта выпісваліся штрафы, не ўдакладняецца.

Ад дзейнасьці фінансавай піраміды Маўродзі ў пачатку 1990-х гадоў пацярпелі мільёны чалавек. Заснавальнік «МММ» быў асуджаны на 4,5 году пазбаўленьня волі за крадзёж грашовых сродкаў укладчыкаў. У траўні 2007 году ён выйшаў на волю.

Год таму Маўродзі распачаў у Расеі новы праект пад назвай «МММ-2011: Мы Можам Многае». Нядаўна ў Менску пачаў працаваць цэнтральны «Кансультацыйны пункт МММ-2011», які займаецца зборам грашовых укладаньняў ад беларусаў, абяцаючы сярэдні прырост дэпазытаў памерам 30% на месяц.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG