Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сірыйскі ўрад узрывае ўцекачоў расейскімі мінамі


Расея ня спыніць вайсковага супрацоўніцтва зь сірыйскімі ўладамі, нягледзячы на заклікі краінаў Захаду спыніць узбройваньне рэжыму прэзыдэнта Башара Асада.

Пра гэта заявіў намесьнік міністра абароны Расеі Анатолі Антонаў, дадаўшы, што Масква выканае ўсе кантракты з Дамаскам на пастаўкі зброі.

Тым часам міжнародная арганізацыя Human Rights Watch абвінаваціла ў аўторак сірыйскія ўлады ў мінаваньні памежных зонаў на лібанскім і турэцкім памежжы, празь якія праходзяць шляхі цывільных уцекачоў. Арганізацыя сьцьвярджае, што для гэтага выкарыстоўваюцца міны расейскага ўзору.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG