НАДВОР’Е:
У Берасьці хмарна, у Гародні і Гомелі — сонечна, у Менску, Віцебску і Магілёве — дажджы. Тэмпэратура ад +4 да +8.
У Беларусі і ў сьвеце
Менск, у гарадзкой ратушы адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя старшыні Менгарвыканкаму Мікалая Ладуцькі па пытаньнях сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця сталіцы. Пачатак у 14.30.
Менск, Галерэя «Ў» (праспэкт Незалежнасьці, 37А), Беларускі ПЭН-Цэнтар і Саюз беларускіх пісьменьнікаў праводзяць цырымонію ўручэньня прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча. Пачатак у 19 гадзін.
Страсбур, Дэбаты ў Эўрапарлямэнце пра сытуацыю ў Расеі і Казахстане
* * *
У вечаровым эфіры «Свабоды» ― Зваротная сувязь. Перадача «Званочкі», у якой Ян Максімюк камэнтуе тэлефанаваньні нашых слухачоў і «Паштовая скрынка 111», дзе вашы лісты чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.
* * *
Паважаныя слухачы! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень — дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
1499 — кароль і вялікі князь Аляксандар надаў Менску Магдэбурскае права.
1633 — кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза афіцыйна вызнаў праваслаўную царкву на тэрыторыі Рэчы Паспалітае.
1919 — у Нясьвіжы распачалося антыбальшавіцкае паўстаньне.
1990 — прэзыдэнтам СССР на Зьезьдзе саветаў абраны Міхаіл Гарбачоў.
1990 — з Канстытуцыі СССР выключаны артыкул шосты аб кіруючай і ролі камуністычнай партыі.
1992 — пачатак баявых дзеяньняў Малдовы ў Прыднястроўі.
2004 — Уладзімер Пуцін другі раз абраны прэзыдэнтам Расеі.
У гэты дзень нарадзіліся:
1879 — Альбэрт Эйнштэйн, фізык-тэарэтык, стваральнік тэорыі рэлятыўнасьці.
1931 — Павел Дубашынскі, беларускі актор.
1931 — Павел Місько, беларускі пісьменьнік.
1957 — Лёнік Тарасэвіч, беларускі мастак у Польшчы.
1981 — Анка Упала, беларуская літаратарка.
У гэты дзень памёрлі:
1644 — Мікалай Сапега, ваявода менскі, ваявода берасьцейскі, кашталян віленскі
1883 — Карл Маркс, нямецкі філёзаф і эканаміст
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
Ёсьць дзьве бясконцыя рэчы — Сусьвет і чалавечая дурасьць. Хаця, наконт Сусьвету я не ўпэўнены. Альбэр Эйнштэйн
ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:
А.Міхалевіч: «Мяне ў КДБ ня будзе. Цяпер я ў надзейным месцы»
Забаронены канцэрт гурту «Нэйра Дзюбель»
Сваякі палітвязьняў просяць Пуціна заступіцца
Войскі Саудаўскай Арабіі ўвайшлі ў Бахрэйн
Японскія адмыслоўцы астудзілі два рэактары на АЭС