«Літва хацела б мець суседа, у рукі якога калі трапяць запалкі, то ён не падпаліць і свой дом, і суседзкі. Паводле Ажубаліса, нацыянальным інтарэсам Літвы адпавядае дэмакратычная, прагназавальная Беларусь. Гэта галоўнае, і да гэтай стратэгічнай мэты трэба ісьці, сутыкаючыся з тымі цяжкасьцямі, якія ўзьнікаюць. Гэта і цяперашні дыпляматычны крызіс, і так далей. Літва арыентаваная на падтрымку такіх праектаў, як ЭГУ, якія даюць людзям мажлівасьць атрымліваць пэўную альтэрнатыву, найперш у адукацыі. Літва будзе трымацца агульнаэўрапейскай стратэгіі, якая прынцыповая і пасьлядоўная. І якая можа быць даволі жорсткай».
Паводле Лябедзькі, падчас сустрэчы былі абмеркаваныя «некаторыя элемэнты», якія тычацца маючага адбыцца візыту міністра замежных спраў Літвы Аўдронюса Ажубаліса ў ЗША.
«Ён узяў на сябе абавязаньне, што будзе падымаць беларускую тэму падчас сустрэчаў у ЗША. Я лічу гэта вельмі важным, што ўплывовыя эўрапейскія палітыкі падчас сустрэч на высокім узроўні ў ЗША трымаюць у сваім партфэлі і беларускую праблематыку».
Падрабязнасьці пазьней на нашым сайце