Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: Хлебапёкам паабяцалі павысіць заробкі


Працаўнікам Магілёўскага хлебазаводу № 4 паабяцалі павысіць заработную плату. 12 сакавіка адбыўся сход, на якім, як заяўляюць працаўнікі, яны выказалі незадавальненьне памерам аплаты працы. На сходзе прысутнічала кіраўніцтва прадпрыемства.

«Усё, што набалела, мы выказалі. Нас выслухалі. Абяцаюць павысіць заробкі ў сакавіку. Але заробкі з падвышкай мы атрымаем толькі ў красавіку. Усё пакуль застаецца ў няпэўным стане. Мяркую, што ўсё заціхне, а потым па-новаму пачнецца. Людзі, зразумела, напалоханыя. Начальства замітусілася. Будзем глядзець, што далей будзе», — паведаміла адна з работніц прадпрыемства.

Абяцаньне павысіць заробкі прагучала пасьля таго, як некаторыя з працаўнікоў пачалі зьбіраць подпісы пад зваротам да кіраўніцтва аб’яднаньня «Магілёўхлебпрам», у склад якога ўваходзіць прадпрыемства. Зварот даслаць не пасьпелі, бо, як заяўляюць працаўнікі, адміністрацыя, даведаўшыся пра гэта, адразу пачала перасьледаваць магчымых аўтараў ліста. Яго падпісалі каля трох дзясяткаў чалавек. Пасьля сходу людзі вырашылі пакуль не дасылаць зварот кіраўніцтву.

У адміністрацыі адмаўляюць факты перасьледу працаўнікоў. Заяўляюць, што заўжды гатовыя выслухаць іхнія прэтэнзіі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG