Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: 700 тысяч штрафу за адмову ад дактыляскапіі


Жыхар Берасьця Віталь Казак аштрафаваны на 700 тысяч за тое, што не падпарадкаваўся міліцыянту. Спадар Казак адмовіўся здаваць адбіткі пальцаў.

Віталь Казак адмаўляўся ад дактыляскапіі з рэлігійных перакананьняў. Ён нават здаў міліцыянтам вынікі ДНК-аналізу, але іх гэта не задаволіла.

Гэта ўжо другі разгляд справы ў Маскоўскім судзе Берасьця. Першы раз Віталю Казаку прысудзілі 1 мільён 50 тысяч штрафу. Аднак ён з прысудам не пагадзіўся і падаў скаргу ў абласны суд. Скаргу Віталя Казака задаволілі, адмяніўшы той прысуд і накіраваўшы справу на пераразгляд.

Аднак на паўторным паседжаньні Маскоўскі суд прызнаў спадара Казака вінаватым у непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі. Хлопца аштрафавалі на 700 тысяч рублёў.

Віталь Казак з прысудам не пагадзіўся. Ён кажа, што ізноў будзе абскарджваць яго ў абласным судзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG