Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жонка Сяргея Каваленкі просіць Генпракуратуру зьмяніць яму меру стрыманьня


Пасьля сустрэчы з мужам, якая адбылася 12 сакавіка, Алена Каваленка падала ў Генпракуратуру ўжо трэцяе па ліку прашэньне, каб яму зьмянілі меру стрыманьня.

«На першыя два звароты я атрымала адказ, што яны адпраўленыя ў суд Першамайскага раёну Віцебска. Я таксама зьвярталася з аналягічным патрабаваньнем ў Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў МУС, але адказу адтуль пакуль не атрымала», — заявіла Алена Каваленка БелаПАН.

Каваленка важыць 51 кіляграм. Турэмныя лекары ацэньваюць яго стан як сярэднецяжкі. Галадаць апазыцыянэр пачаў на знак пратэсту супраць зьняволеньня і крымінальнага абвінавачаньня.

Актывіст КХП БНФ Сяргей Каваленка асуджаны на 2 гады і месяц зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў парушэньні рэжыму адбыцьця «хатняй хіміі» за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску.

Вызваленьня Каваленкі патрабуюць беларуская дэмакратычная грамадзкасьць і міжнародныя структуры.


Падрабязнасьці — пазьней на сайце «Свабоды».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG