Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усьлед за хакеем у Менску пад пытаньнем футбол у Кіеве


Эўрапейскія палітыкі ў адкрытым лісьце заклікалі прэзыдэнта УЭФА Мішэля Плятыні не дапусьціць, каб дзейная ўкраінская ўлада выкарыстала футбольны чэмпіянат Эўра-2012 для ўласнага піяру.

«Мы хацелі б папрасіць вас як прэзыдэнта УЭФА не заплюшчваць вачэй на тое, што адбываецца ва Ўкраіне. Калі ласка, узьніміце пытаньне палітычнага перасьледу і несправядлівасьці на публіцы, гаварыце пра гэта з чыноўнікамі і ўладамі Украінамі », - гаворыцца ў лісьце.

Эўрапейскія палітыкі выказалі занепакоенасьць сытуацыяй на Украіне напярэдадні Эўра-2012. У прыватнасьці, яны лічаць, што ўкраінскія ўлады спрабуюць выкарыстоўваць спартовую падзею для ўласнай піяр-кампаніі, у той час як апанэнты прэзыдэнта знаходзяцца ў турме. Аўтары ліста зьвярнулі ўвагу на пагаршэньне сытуацыі экс-прэм’ера Юліі Цімашэнкі.

«Заходнім парлямэнтарам, напрыклад сябрам Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ, не дазваляюць наведаць Цімашэнку ў турме і пабачыць яе фізычны і маральны стан. Усе заходнія эўрапейскія ўрады і парлямэнты выразна заявілі аб сваёй пазыцыі: яны ня стануць цярпець рэжым у Кіеве, які грэбуе фундамэнтальнымі правамі чалавека і грамадзянскімі правамі », - заяўляюць эўрапейскія палітыкі.

Свой зварот да УЕФА яны абгрунтавалі тым, што «Эўра-2012 быў і
застаецца адной з найважнейшых спартовых і сацыяльных падзей у Эўропе і зьяўляецца прыкладам таго, як грамадзтва, эўрапейскія арганізацыі і спорт могуць выступіць супраць палітычнага перасьледу.»

Пад лістом падпісаліся кіраўнік камітэту замежных спраў Эўрапарлямэнту Элмар Брок, віцэ-прэзыдэнт Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ Вальбурга Габсбург Дуглас і іншыя палітыкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG