Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Швэдзкіх журналістаў выпусьцілі з пастарунку


Міліцыянты патлумачылі, што журналісты здымалі «рэжымны аб’ект», то бок будынак Дому ўраду.
Міліцыянты патлумачылі, што журналісты здымалі «рэжымны аб’ект», то бок будынак Дому ўраду.

Трох швэдзкіх журналістаў з тэлеканалу SVT, а таксама карэспандэнта "Рускай службы навінаў Уладзімера Чудзянцова і сябра БАЖ Ільлю Кузьянцова выпусьцілі з пастарунку.

Ільля Кузьняцоў апавёў, што на плошчы Незалежнасьці да іх падышлі тры супрацоўнікі міліцыі, вельмі доўга правяралі дакумэнты:

«У гэты час пад’ехаў мікрааўтобус з начальнікам управы бясьпекі Маскоўскага РУУС.Усім загадалі сесьці ў аўтобус і адвезьлі ў пастарунак. Спачатку нас прывялі ў актавую залю, потым нас адвялі ў іншы кабінэт, дзе вельмі доўга праглядалі відэа і капіявалі яго. Але не сьцерлі. Там нас пратрымалі цягам трох гадзінаў, перапісалі ўсіх дадзеныя і адпусьцілі. Міліцыянты сказалі, што маладафронтаўца Рамана Пратасевіча, які быў з намі затрыманы, даўно адпусьцілі і ён знаходзіцца дома. Спачатку яны пажартавалі, што расстралялі. Яны не папрасілі прабачэньня і сказалі, што ў наступны раз, каб здымаць рэжымныя аб'екты,да якіх адносіцца будынак Дома ўраду, патрэбны дазвол з адміністрацыі прэзыдэнта».

Ільля Кузьняцоў называе затрыманьне незаконным — швэдзкія журналісты Сьвен Бергман, Олаф Крыстафэрсан і Ізабэль Сомэрфэльд здымалі тэлесюжэт.

Тэлефон маладафронтаўца Рамана Пратасевіча пакуль не адказвае.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG