Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка прайграе Расею Мэркэль


Ангела Мэркель
Ангела Мэркель
Нямецкі часопіс Spiegel піша пра апытаньне, праведзенае на сайце расейскага выданьня «РосБизнесКонсалт» (РБК daily), каго б з замежных палітыкаў чытачы хацелі б бачыць прэзыдэнтам Расеі.

Чытачы сур’ёзнай маскоўскай эканамічнай газэты" РБК daily «з вялікім адрывам выбралі Ангелу Мэркель замежным палітыкам, якога яны хацелі б бачыць прэзыдэнтам РФ.

З 16 тысяч чытачоў, якія ўдзельнічалі ў апытаньні, 21,9% прагаласавалі за Мэркель. Паводле намесьніка галоўнага рэдактара «РБК daily» Дзьмітрыя Капцюбенкі, жорсткі стыль кіраваньня канцлера Нямеччыны, параўнальны са стылем Пуціна.

Мэркель — адзіны заходні палітык, які высока каціруецца ў Расеі. Паводле дадзеных апытаньня, на другім месцы — беларускі дыктатар Аляксандр Лукашэнка, за якога выказаліся 12.7% апытаных, за ім ідуць генэральны сакратар кампартыі КНР Ху Цзіньтао і эксцэнтрычны прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс. Мэркель — адзіны дэмакрат, які набраў вялікую колькасьць галасоў: за прэзыдэнта ЗША Барака Абаму, як за пажаданага прэтэндэнта на Крэмль, прагаласавалі ўсяго 3,1%, ён на пятым месцы.

Ва ўсякім разе, з моўнага пункту гледжаньня Мэркель падыходзіць для працы ў Крамлі: яна са школьных часоў гаворыць па-расейску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG