Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўцы патрабуюць ад Лукашэнкі выбачыцца за ганебныя паводзіны


У Магілёве зьбіраюць подпісы пад зваротам да прэзыдэнта Беларусі, а таксама ў Палату прадстаўнікоў, з патрабаваньнем спыніць палітыку канфрантацыі з краінамі Эўрапейскага Зьвязу.

Ініцыяваў збор подпісаў актывіст незалежнага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці Аляксей Паўлоўскі. Як ён заяўляе, некалькі дзясяткаў падпісных лістоў з амаль 600 подпісамі дасланыя адрасатам.

Нагодай для звароту, кажа Паўлоўскі, сталася высылка афіцыйнымі ўладамі зь Беларусі амбасадараў Польшчы й Эўрапейскага зьвязу.

Зварот патрабуе спыніць «канфрантацыю з цывілізаванымі дзяржавамі і выбачыцца за ганебныя паводзіны». Падпісанты звароту заклікаюць уладу ў Беларусі вызваліць усіх палітзьняволеных, а таксама пазбавіць пасадаў чыноўнікаў, якія ўдзельнічалі ў фальшаваньні вынікаў выбараў. Гэта, на іх думку, палепшыць палітычны й эканамічны клімат у Беларусі.

«Беларусь зможа атрымаць тэхналягічную і эканамічную дапамогу ад перадавых эўрапейскіх дзяржаваў, што паспрыяе росту дабрабыту грамадзян краіны, спыніцца рост цэнаў і зьбядненьне народу», гаворыцца ў звароце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG