Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У гісторыі зь невыязнымі апазыцыянэрамі памежнікі адсылаюць у МУС


Палітыкам, якім было адмоўлена ў выезьдзе за мяжу, варта асабіста высьвятляць прычыны забароны ў тэрытарыяльных падразьдзяленьнях Дэпартамэнту спраў грамадзянства і міграцыі МУС, а таксама ў структурах, якія надзеленыя правам уключаць грамадзянаў у такую базу, заявіў прэсавы сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі Аляксандар Цішчанка.

Пералік дзяржаўных органаў і іншых юрыдычных асобаў, якія прымаюць рашэньні аб часовым абмежаваньні права грамадзян на выезд з краіны:

  • суды;
  • вайсковыя камісарыяты;
  • органы крымінальнага перасьледу;
  • установы папраўчай сыстэмы;
  • арганізацыі, якія маюць допуск да дзяржаўных сакрэтаў.

Інфармацыю пра тое, што ў базу дадзеных невыязных, якой карыстаюцца памежнікі, уключана болей за 100 прадстаўнікоў беларускай апазыцыі, ні ў МУС, ні ў КДБ пакуль не камэнтуюць.

Правілы выезду за межы краіны не мяняліся, ніякіх новых абмежаваньняў уведзена не было, заявіў Інтэрфаксу прэсавы сакратар МУС Канстанцін Шалькевіч.

«Правілы не мяняліся. Нават ня ведаю, пра што вы кажаце», — заявіў Шалькевіч.

7–11 сакавіка ў Літву ня выпусьцілі старшыню Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку, лідэра Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» Сяргея Калякіна, актывіста руху «За свабоду» Віктара Карняенку і праваабаронцу Валянціна Стэфановіча, піша БелаПАН.

1 сакавіка начальнік управы нагляду за выкананьнем заканадаўства і законнасьцю прававых актаў Генэральнай пракуратуры Павал Радзівонаў даў зразумець, што апазыцыянэрам, якія заклікаюць да санкцыяў супраць кіраўніцтва Беларусі, можа быць абмежаваны выезд за мяжу.

Працяг тэмы — пазьней на сайце «Свабоды»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG