Спэцыяльны пасланьнік ААН у справах Сырыі Кофі Анан выказаў аптымізм пасьля другога раўнду перамоваў з сырыйскім прэзыдэнтам Башарам Асадам. Пры гэты ён прызнаў, што дасягненьне мірнай дамовы паміж варожымі бакамі ў краіне можа быць праблематычным, але дадаў, што "неабходна мець надзею".
Напярэдадні Асад адмовіўся ад палітычнага дыялёгу да тае пары, пакуль у краіне дзейнічаюць "узброеныя тэрарыстычныя групы", як называе паўстанцаў дзейны кіраўнік Сырыі. Тым часам сырыйскія войскі працягваюць узброеную апэрацыю супраць апазыцыі ў правінцыі Ідліб. Мясцовыя актывісты паведамляюць, што сёньня ў правінцыі загінулі прынамсі 60 апанэнтаў кіроўнага рэжыму.

Ваша меркаваньне
Паказаць камэнтары