Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікіту і Алену Ліхавідаў не хацелі пускаць у Беларусь


Мікіта Ліхавід
Мікіта Ліхавід

Беларускіх апазыцыянэраў ня хочуць ня толькі выпускаць зь Беларусь, але і пускаць назад.

Больш за 6 гадзінаў сёньня «трэсьлі» на аўтадарожным пункце пропуску літоўска-беларускай мяжы «Катлоўка» былога палітвязьня Мікіту Ліхавіда, ягоную маці Алену і сяброўку Ліхавідаў.

Як расказала Свабодзе спадарыня Алена, літоўскую мяжу яны праехалі без аніякіх пытаньняў, затое на беларускім баку пачаліся «прыгоды». Праблемы ўзьніклі яшчэ на пашпартным кантролі, калі пашпарт Мікіты памежнікі забралі на дадатковую праверку, доўга нешта ўзгаднялі па рацыі, чакалі нейкіх распараджэньняў.

Пасьля гэтага аўтамабіль Ліхавідаў загадалі загнаць у бокс, дзе быў праведзены дагляд рэчаў і асабісты дагляд пасажыраў. Пры гэтым Мікіту ў суправаджэньні двух асобаў у цывільным адвялі ў памяшканьне мытні, адкуль ён доўга не выходзіў.

Тым часам у Алены мытнікі экспрапрыявалі працоўную флэшку, чаму надзвычай узрадаваліся. Жанчына запатрабавала, каб электронны носьбіт правяралі ў яе прысутнасьці. Урэшце нічога крымінальнага знайсьці не ўдалося.

Паводле Алены Ліхавід, пільны дагляд цягнуўся больш за 6 гадзін. Пры гэтым начальнік мытні адмовіўся ня тодькі дакумэнтальна зафіксаваць прычыну праверкі, але нешта патлумачыць нават на словах. Толькі супрацоўніца, якая праводзіла асабісты дагляд Мікіты, задала рытарычнае пытаньне: «Каму ж ты так перайшоў дарогу, хлопец?».

На думку Алены Ліхавід, сытуацыя вакол выезду і ўезду дэмакратычных актвывістаў лішні раз пацьвярдаже наяўнасьць чорнага сьпісу апазыцыянэраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG