Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аскерка і Шутко асуджаныя за падтрымку Саньнікава


Сябра Партыі БНФ Анатоль Аскерка і маладзёвы актывіст Іван Шутко асуджаныя за акцыі ў падтрымку Андрэя Саннікава, перадае БелаПАН. Суд над імі адбыўся 10 сакавіка.

Апазыцыянэры былі затрыманыя 9 сакавіка пасьля таго, як напярэдадні, у дзень нараджэньня Саньнікава выйшлі ў цэнтар Барысава зь бел-чырвона-белымі сьцягамі і партрэтам былога кандыдата ў прэзыдэнты. У дачыненьні да маладых людзей былі складзеныя пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэньні.

Актывісты знаходзіліся ў ізалятары часовага ўтрыманьня Барысаўскага РАУС. Суд прысудзіў Анатоля Аскерку да 15 сутак арышту, Івана Шутко – да 10.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG