Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Турэччыне фармуюцца ўзброеныя атрады сырыйскай апазыцыі


Байцы Вольнай сырыйскай арміі на фоне танка, адбітага ва ўрадавых войскаў. Эль-Кусаір, Сырыя. 23 лютага, 2012
Байцы Вольнай сырыйскай арміі на фоне танка, адбітага ва ўрадавых войскаў. Эль-Кусаір, Сырыя. 23 лютага, 2012

Ва ўзброеныя фармаваньні сырыйскіх апазыцыянэраў увайшлі каля трохсот сарака афіцэраў і каля дзесяці тысяч салдат

У Турэччыне на сырыйскім памежжы фармуюцца ўзброеныя атрады сырыйскай апазыцыі. Пра гэта паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода Алена Сонцава.

Лагер паўстанцаў знаходзіцца ў правінцыі Хатай на ўсходзе Турэччыны. Так званую «Вольную сырыйскую армію» ачольвае палкоўнік Рыяд эль Асад, які пакінуў урадавыя войскі. Паводле турэцкай прэсы, ва ўзброеныя фармаваньні сырыйскіх апазыцыянэраў увайшлі каля трохсот сарака афіцэраў і каля дзесяці тысяч салдат, якія дэзэртавалі з урадавых войскаў.

Да вайскоўцаў далучаюцца цывільныя урадоўцы. Намеснік міністра нафты Абдо Хусамедзін, які нядаўна перайшоў на бок апазыцыі, заявіў:

- Я асуджаю Башара Асада за тое, што на працягу году ў краіне льецца кроў, не выконваюцца асноўныя правы чалавека. Я заклікаю ўсіх цывільных урадоўцаў пакінуць гэты карабель, які ўжо патанае, і далучыцца да апазыцыі.

Напярэдадні ў Турэччыну ўцяклі 5 сырыйскіх генэралаў, якія вырашылі перайсьці на бок сырыйскай апазыцыі разам з шасьцю старэйшымі афіцэрамі. З пачатку ваенных дзеяньняў у Сірыі турэцкую мяжу перасеклі 12 тысяч чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG