Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Замест АБСЭ выбары ў Славаччыне ацэняць беларусы


Дзейны прэм'ер-міністар Славаччыны Івэта Радзічава
Дзейны прэм'ер-міністар Славаччыны Івэта Радзічава

АБСЭ не даслала місію на выбары ў Славаччыне. Незалежнае назіраньне забясьпечваюць беларусы.

«Нягледзячы на рашэньне АБСЭ не дасылаць назіральнай місіі на славацкія парлямэнцкія выбары, за правядзеньнем галасаваньня будуць сачыць незалежныя назіральнікі. Дзень выбараў будзе ацэньваць 40 назіральнікаў беларускай арганізацыі Belarus Watch», — паведамляе славацкае агенцтва TARS.

«Папярэднія высновы місіі будуць сфармуляваныя ў заяве, якую мы абнародуем неўзабаве пасьля выбараў», — заявіла ў інтэрвію TARS прадстаўніца беларускіх назіральнікаў Анастасія Матчанка.

Раней прэсавая сакратарка ЦВК Славаччыны пацьвердзіла, што Арганізацыя бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе (АБСЭ) пастанавіла не дасылаць назіральнікаў на парлямэнцкія выбары ў гэтай краіне, падкрэсьліўшы, што члены арганізацыі ня ставяць пад сумнеў справядлівасьці выбарчага працэсу ў Славаччыне і сумленнасьці падліку галасоў.

Грамадзяне Славаччыны абіраюць сёньня дэпутатаў парлямэнту. Чакаецца, што па выніках галасаваньня кіроўныя правацэнтрысты на чале з прэм’ер-міністрам Івэтай Радзічавай пацярпяць сакрушальную паразу. Фаварытам выбараў лічыцца сацыял-дэмакратычная партыя экс-прэм’ера Робэрта Фічо.

Выбары праходзяць на фоне карупцыйнага скандалу, які разгарэўся ў сьнежні, пасьля таго, як у інтэрнэт патрапілі дакумэнты, што сьведчаць аб шырокамаштабным подкупе кіроўных правацэнтрыстаў камэрцыйнымі суб’ектамі ў пэрыяд з 1998 па 2006 гады.

Напярэдадні выбараў здарыліся сутыкненьні паліцыі з дэманстрантамі, якія пратэставалі супраць карупцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG