7 сакавіка ў інтэрвію агенцтву БелТА Ярмошына прапанавала выключыць прадстаўнікоў Эўразьвязу зь місіі назіральнікаў АБСЭ на парлямэнцкіх выбарах.
Паводле Ярмошынай, краіны ЭЗ ужываюць у дачыненьні да Беларусі санкцыі, візавыя абмежаваньні.
«Чаму мы іх прадстаўнікоў павінны пускаць у краіну? Мы ж кожны раз на мінулых выбарах падавалі магчымасьць і выдавалі мандаты назіральнікаў ўсім паслам краін ЭЗ, акрэдытаваным у Менску, хоць яны не ўваходзілі ў склад місіі АБСЭ. Гэта быў крок добрай волі. І ініцыявала яго кожны раз я — вэтэран сьпісаў неўязных з 2004 года », — падкрэсьліла Ярмошына.
Паводле яе слоў, запрашаць ці не запрашаць на выбары замежных назіральнікаў, у тым ліку ад АБСЭ, — палітычнае рашэньне кіраўніцтва краіны, а не ЦВК. Аднак, дадала яна, гэтае рашэньне будзе прымацца з улікам меркаваньня Цэнтрвыбаркама і Міністэрства замежных спраў.
АБСЭ, у сваю чаргу, спадзяецца на шырокае прадстаўніцтва ў Беларусі краін-назіральнікаў, заявіў Эшэнбэхэр. Немагчыма сабе ўявіць, падкрэсліў ён, каб БДІПЧ АБСЭ займалася адборам і дазваляла толькі пэўным дзяржавам накіроўваць на выбары сваіх назіральнікаў.
«Бо сэнс назіраньня ў тым і заключаецца, каб сфармаваць шырокае прадстаўніцтва ў гэаграфічным сэнсе і не дапусьціць перавагі якіх-небудзь пэўных рэгіёнаў,— заўважыў ён.— Ніхто не хоча, каб нейкая група дзяржаў дамінавала б у місіі назіральнікаў. Выбар на карысьць шырокага прадстаўніцтва ў свой час быў зроблены цалкам сьвядома, каб у такой місіі было прадстаўлена як мага больш краін-удзельніц АБСЭ ».
Парлямэнцкія выбары ў Беларусі павінны прайсьці ўвосень гэтага года.