НАДВОР’Е...
У Беларусі — сонечна, тэмпэратура да плюс 6 градусаў.
У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ
У кнігарні «Логвінаў» імпрэза,прысьвечаная паэту-набэлісту Тумасу Транстромеру з удзелам перакладчыка Лявона Баршчэўскага і рэжысёра Лейфа Ульсана. Мадэратар — Андрэй Хадановіч. Пачатак а 19.
У вечаровым эфіры «Свабоды» «Праскі акцэнт»: Чым ёсьць сьвята 8 сакавіка — сьвятам барацьбы за правы жанчын ці ўскоснай дэманстрацыяй іх няроўнасьці? Дыскрымінацыя жанчын — рэальнасьць ці выдумка фэміністак? Ці смачны боршч у Лідзіі Ярмошынай? Чым павінна ахвяраваць жанчына дзеля каханьня? Гэтыя пытаньні ў «Праскім акцэнце» абмяркоўваюць заснавальніца мультымэдыя-часопісу «34» Ірына Віданава, сьпявачка Руся і культуроляг Юлія Чарняўская.
А таксама аўдыёзапіс перадачы «Зона Свабоды» для «Белсату», у якой абмяркоўваецца вынікі прэзыдэнцкіх выбараў і іх магчымы ўплыў на беларуска-расейскія стасункі.
ЁСЬЦЬ НАГОДА
У Канадзе — Дзень садружнасьці нацый
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ
1229: Армія крыжакоў заняла Іерусалім.
1519: Эрнан Картэс высадзіўся з атрадам іспанскіх канкістадораў на тэрыторыі цяперашняй Мэксыкі.
1938: Аншлюс Аўстрыі Германіяй.
1940: Падпісаньне мірнага дагавору паміж СССР і Фінляндыяй — канец савецка-фінскай вайны.
1947: Абвешчана «Дактрына Трумэна».
2006: На Замкавай плошчы ў Варшаве прайшоў першы канцэрт пад лёзунгам «Салідарныя з Беларусьсю».
У гэты дзень нарадзіліся:
1922 — Джэк Кэруак, амэрыканскі пісьменьнік і паэт
1946 — Лайза Мінэлі, амэрыканская акторка, сьпявачка
У гэты дзень памерлі:
1851 — Ян Баршчэўскі, беларускі і польскі літаратар
1922 — Кузьма Цярэшчанка, удзельнік клюбу «Беларуская хатка» ў Горадні, адзін з ініцыятараў скліканьня Беларускага зьезду Віленшчыны і Гарадзеншчыны летам 1919-га году, міністар унутраных спраў БНР
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
Калі б мне сказалі, што заўтра прыйдзе канец сьвету, то сёньня б я яшчэ пасадзіў дрэва.
Марцін Лютэр Кінг
ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ:
На допыт у КДБ завезьлі на «Мэрсэдэсе»
Аляксандру Фядуту стала кепска падчас допыту ў КДБ
КДБ згадала пра Сьвятлану Навумаву ў дзень пахаваньня