Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзьку дагэтуль не паведамілі, што ён ня можа пакідаць Беларусь


Анатоль Лябедзька
Анатоль Лябедзька

Анатоль Лябедзька — старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі дагэтуль не атрымаў ніякага афіцыйнага паведамленьня пра тое, што яму забаронены выезд з тэрыторыі Беларусі.

Анатоль Лябедзька сказаў «Свабодзе», што ўважліва прачытаў закон аб уезьдзе ў Беларусь і выезьдзе зь яе грамадзянаў Беларусі. Палітык зьвярнуў ўвагу на артыкул 10 гэтага закону: «Дзяржаўны орган альбо іншая юрыдычная асоба, якія прынялі рашэньне аб часовым абмежаваньні права грамадзяніна на выезд з Рэспублікі Беларусь, не пазьней за адзін дзень з даты прыняцьця рашэньня аб часовым абмежаваньні накіроўвае грамадзяніну адпаведнае паведамленьне».

Зыходзячы з гэтага дакумэнту, Анатоль Лябедзька лічыць, што адносна яго закон парушаны. Ён таксама сказаў, што пакуль не зьвяртаўся ў падразьдзяленьне Дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі па месцы свайго жыхарства. Менавіта там, як сказалі памежнікі, ён можа даведацца пра прычыну ягонага затрыманьня на мяжы. Спадар Лябедзька зьбіраецца наведаць Дэпартамэнт адразу пасьля выходных.

7 сакавіка старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі ня змог выехаць у Літву. На памежным пункце «Каменны Лог» беларускія памежнікі забаранілі яму перасячэньне дзяржаўнай мяжы. Тлумачэньняў адмовы не далі. Сам Лябедзька лічыць, што трапіў у чорны сьпіс апазыцыянэраў, якім улады забаранілі выяжджаць у краіны Эўразьвязу.

Беларускія ўлады афіцыйна не пацьвярджаюць наяўнасьць такога сьпісу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG