Напярэдадні 8 сакавіка жонка палітвязьня, былога кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава Ірына Халіп атрымала ад яго віншаваньне са сьвятам 8-га сакавіка. Акрамя асабіста Ірыны былы кандыдат на прэзыдэнта Андрэй Саньнікаў зьвярнуўся і да ўсіх беларускіх жанчынаў.
«Напісаў, што беларускія жанчыны самыя лепшыя ў сьвеце. Самыя добрыя, самыя прыгожыя, самыя мужныя і высакародныя. Прасіў павіншаваць усіх беларускіх жанчын з 8 сакавіка і ўсіх беларускіх мужчын з тым, што ў іх ёсьць такія жанчыны», — паведаміла Ірына Халіп.
А сёньня Ірына Халіп атрымалі віншаваньні таксама ад вязьня гарадзенскай турмы Мікалая Аўтуховіча.
«Вось ён піша: «Дарагая Ірачка. Прымі, калі ласка, мае віншаваньні са сьвятам вясны, цяпла і надзеяў — днём 8 сакавіка. Я нават ня ведаю, ці змагу падабраць патрэбныя словы, каб ты хоць трохі пераключыла ўвагу. Хачу пажадаць табе і ўсім тваім родным моцнага здароўя, шчасьця і любові. Няхай Бог дасьць табе і Андрэю моцы вытрымаць усе гэтыя выпрабаваньні. Жадаю вам больш ніколі не разлучацца і няхай усьмешка больш ніколі не пакіне твой твар».
Ірына Халіп прызнаецца, што ня можа зараз уявіць, як жыла раней без свайго мужа: «Разумееце, мы з Андрэем даволі позна сустрэліся, даволі позна ажаніліся... У мяне ж было нейкае жыцьцё да гэтага, але я не памятаю, я не ўяўляю сабе, як я магла жыць без яго. А зараз мне зноў даводзіцца жыць без яго. І гэта цяжэй, гэта горш, бо я зараз ведаю, як можна жыць з любімым найлепшым у сьвеце мужам. На Андрэю ў нас трымалася ўсё, дом на ім трымаўся».
8 сакавіка ў Андрэя Саньнікава дзень народзінаў — вязьню віцебскай калёніі споўнілася 58 год.
Віншаваньне ад Мікалая Аўтуховіча атрымала і Вольга Бандарэнка, жонка палітвязьня Зьмітра Бандарэнкі. Сам Зьміцер напярэдадні змог пазваніць і павіншаваць са сьвятам вясны. Вольга прызнае, што ставіцца да гэтага дня крыху на іншаму — больш як да сьвята надзеі.
Жонка Зьмітра Бандарэнкі шчыра кажа, што ёй вельмі цяжка. Дачка Вольгі вучыцца за мяжой, бацькі памерлі, муж у турме. Калі Зьміцер быў побач — гэта быў адзіны сапраўды блізкі чалавек, а зараз яна пазбаўленая ягонай штодзённай падтрымкі.
«Але мы зь ім перапісваемся. Я пішу яму фактычна кожны дзень. У любым выпадку гэта зносіны. Проста зьмянілася сэнсавая нагрузка ў жыцьці. Зараз ты жывеш радасьцю ад атрыманага ліста, ад званку, тым, што можаш выслаць яму нейкія кнігі, у лістах я дзялюся зь ім сваімі навінамі, як і раней. Быццам чалавек ад’ехаў. Такое бывае. Атрымалася, што ад’ехаў на доўга, атрымалася цяжка», — кажа Вольга Бандарэнка.
Зьвесткі пра стан здароўя Зьмітра Бандарэнкі даходзяць ня лепшыя. У вязьня распухлі ногі, яму цяжка хадзіць. Інвалідам яго не прызналі. «Дзіма не выключае, што стаўленьне да ўсіх палітвязьняў зараз, у сувязі з канфліктам з Эўразьвязам, пагоршыцца», — кажа ягоная жонка Вольга.
Мараць аб найхутчэйшым вяртаньні сваіх сыноў дамоў і маці палітвязьняў Ала Саньнікава, Тацяна Севярынец, Марына Лобава. Яны спадзяюцца на салідарнасьць дэмакратычных сілаў у сьвеце.
Марына Лобава бачылася з сынам Эдуардам ў Івацэвіцкай калёніі літаральна чатыры дні таму. Жанчына кажа, што ёй ня толькі шкада сына, ягоных маладых гадоў, але галоўнае, пакуль яна не бачыць для яго пэрспэктываў і пасьля вызваленьня, калі ў Беларусі ўсё застанецца гэтак, як ёсьць. Мірыцца з гэтым Марына Лобава ня можа.
«Магчыма, ўсё ж нешта зьменіцца ў нас. Спрабую каму магу тлумачыць, што гэта ненармальна, спрабую абудзіць у людзях хаця б павагу да сябе. Каб яны бачылі, што іх і за людзей не лічаць пры гэтай ўладзе. Каб у іх хоць крышачку вочы расплюшчваліся», — гаворыць спадарыня Лобава.
Жонка Алеся Бяляцкага Натальля Пінчук таксама прызнала, што яе жыцьцё цалкам зьмянілася, як муж патрапіў у турму. Суцяшае толькі тое, што сустрэла за гэты час вельмі шмат добрых людзей, якія дапамагаюць ёй і словам і справай. І таксама падзялілася радасьцю ад ліста, які атрымала ад Алеся ўжо з карантыну, прычым з віншаваньнямі са сьвятам 8 сакавіка, які раней яны асабліва і не адзначалі.
«Вось ён піша: «Сёньня першы дзень вясны, калі на двары сьвяціла вясновае сонца і ажыўлена цыркалі вераб’і, хачу павіншаваць цябе з надыходзячым сьвятам працуючых жанчын. Ты напрацавалася за гэты год болей чым калі, гэта сапраўды тваё сьвята. Жадаю табе паболей здароўя і паменей працы», — працытавалі ліст ад Алеля Бяляцкага Натальля Пінчук.
14 траўня 2011 году суд Партызанскага раёну Менску прысудзіў Андрэю Саньнікаву пяць гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у арганізацыі масавых беспарадкаў 19 сьнежня 2010 году.
7 красавіка 2011 году давераную асобу кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава, каардынатара «Эўрапейскай Беларусі» Зьмітра Бандарэнку асудзілі на 2 гады калёніі агульнага рэжыму.
Сябра «Маладога фронту» Эдуард Лобаў асуджаны на 4 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму.
Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 года турмы ў лістападзе летась. Яго прызналі вінаватым у нясплаце падаткаў. Праваабаронца сваёй віны не прызнаў і заявіў, што ўсе грошы, атрыманыя на свае рахункі, выдаткоўваў на праваабарончую дзейнасьць.
Падставай для крымінальнага перасьледу Бяляцкага стала інфармацыя пра банкаўскія рахункі, якую перадалі афіцыйнаму Менску Літва і Польшча.
Бяляцкі знаходзіцца ў бабруйскай турме.
Краіны Эўразьвязу, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі лічаць Бяляцкага палітвязьнем, а прысуд яму — палітычна матываваным. Яны патрабуюць ад уладаў Беларусі вызваліць праваабаронцу.