Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыйскі чыноўнік перайшоў на бок апазыцыі


Абдо Хусамэдзін
Абдо Хусамэдзін

Намесьнік міністра нафтавай прамысловасьці Сырыі Абдо Хусамэдзін паведаміў, што сыходзіць у адстаўку і далучаецца да апазыцыі.

У сваім відэазвароце на Youtube 58-гадовы чыноўнік кажа, што ён «далучаецца да рэвалюцыі народу, які адкідае несправядлівасьць і брутальнасьць рэжыму» і называе рэжым Асада «злачынным». Хусамэдзін не выключае жорсткага адказу ўладаў, перасьледу яго сям’і.

Хусамэдзін пакуль найбольш высокапастаўлены чыноўнік, што перайшоў на бок апазыцыі. Афіцыйны Дамаск пакуль яго адстаўку ніяк не камэнтуе. Прадстаўнікі сырыйскай апазыцыі віталі крок Хусамэдзіна і заклікалі іншых чыноўнікаў ісьці за яго прыкладам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG