Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Саньнікава 8 сакавіка — Дзень народзінаў. Яго віншуюць з Украіны


Андрэй Саньнікаў
Андрэй Саньнікаў

Былому кандыдату на прэзыдэнта, палітвязьню Андрэю Саньнікаву споўнілася 58 гадоў.

Старшыня ўкраінскай партыі «Грамадзянская пазыцыя» Анатоль Грыцэнка павіншаваў з днём народзінаў былога кандыдата на прэзыдэнта, палітвязьня Андрэя Саньнікава.

«Мы не знаёмыя з Вамі асабіста, але, паверце, Вас ва Ўкраіне ведаюць мільёны людзей. Вашу гатоўнасьць змагацца за дэмакратыю і свабоду, нават коштам уласнай свабоды, паважаюць ва Ўкраіне, Эўропе і сьвеце», — піша Грыцэнка.

«Вас спрабавалі зламаць сілай, кінулі за краты, але Вы не падпарадкаваліся, не зьмянілі сваім жыцьцёвым каштоўнасьцям і прынцыпам. Дай Бог здароўя і ўстойлівасьці Вам, Вашай жонцы Ірыне і сыну Даніілу! Веру, што Данііл будзе жыць у іншай, эўрапейскай Беларусі, якая паважае каштоўнасьці дэмакратыі і свабоды. Магу толькі здагадвацца, як Вам цяжка, але ўпэўнены, што не самотна».

14 траўня 2011 году суд Партызанскага раёну Менску прысудзіў Андрэю Саньнікаву пяць гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у арганізацыі масавых беспарадкаў 19 сьнежня 2010 году.

Ад ліпеня Саньнікаў адбываў пакараньне ў калёніі ў Наваполацку, аднак праз два месяцы яго без тлумачэньняў перавялі ў бабруйскую калёнію № 2. У лістападзе 2011-га палітвязьня этапавалі ў «Віцьбу-3».

25 студзеня стала вядома, што Саньнікаў напісаў прашэньне пра памілаваньне на імя Аляксандра Лукашэнкі яшчэ 20 лістапада 2011-га.

Жонка Саньнікава Ірына Халіп кажа, што прашэньне «пагрозамі і катаваньнямі выбілі з Андрэя».

24 студзеня ў калёніі «Віцьба-3» з Саньнікавым сустрэліся жонка Ірына Халіп і ягоная маці. Халіп тады паведаміла, што Саньнікаў «выглядае вельмі дрэнна, нібыта адсядзеў 10 год у сталінскіх лягерах».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG