Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памежны камітэт не ведае прычын інцыдэнту зь Лябедзькам


Прэсавы сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі Аляксандар Цімашэнка паведаміў «Свабодзе», што ён ня ведае, зь якой прычыны старшыню АГП Анатоля Лябедзьку не прапусьцілі празь дзяржаўную мяжу:

«Калі грамадзянін Беларусі сутыкнуўся з падобнай сытуацыяй, ён можа зьвярнуцца ў падразьдзяленьне Дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі па месцы жыхарства і там даведацца пра прычыну. На мяжы гэта зрабіць немагчыма. Там сыстэма аўтаматызаваная. І калі пашпарт зьвяраюць з базай, то яна можа паказаць „выезд немагчымы“. І ў дадзеных выпадках памежнік толькі выконвае тое, што яму выдае аўтаматыка.

У дадзеным выпадку да Анатоля Лябедзькі і давялі інфармацыю, што магчымасьці выехаць за межы Беларусі ў яго няма».

Сам Лябедзька ў размове са «Свабодай» выказаў думку, што яго затрыманьне — гэта своеасаблівы адказ беларускага кіраўніцтва на пашырэньне сьпісу неўязных беларускіх чыноўнікаў на тэрыторыю Эўразьвязу. Пытаюся ў спадара Цімашэнкі, што ён ведае пра гэта? Прэсавы сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэту адказвае:

«Падобныя пытаньні не адносяцца да нашай кампэтэнцыі. Я чуў размовы пра нейкія сьпісы. Але пра іх гаворыць толькі пэўная група людзей. Афіцыйна пра гэта я нічога ня чуў. Ёсьць закон пра ўезд у Беларусь і выезд зь яе. І там усё дакладна прапісана».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG