Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новыя затрыманьні апазыцыянэраў у Маскве


Мітынг "За свабодныя выбары" на Пушкінскай плошчы ў Маскве, 5 сакавіка 2012
Мітынг "За свабодныя выбары" на Пушкінскай плошчы ў Маскве, 5 сакавіка 2012

У Маскве 11 прыхільнікаў апазыцыі былі затрыманыя сёньня ўвечары на шляху да Пушкінскай плошчы.

Паведамляецца, што ідучы да плошчы яны скандавалі антыўрадавыя лёзунгі.

Напярэдадні паліцыя затрымала больш за 500 пратэстоўцаў, якія бралі ўдзел у несанкцыянаваных акцыях, або адмаўляліся разыходзіцца пасьля дазволенага мітынгу на Пушкінскай плошчы. На гэты момант пад вартай застаюцца 8 актывістаў, якіх будуць судзіць заўтра за непадпарадкаваньне паліцыі. Апазыцыя заяўляе, што будзе працягваць пратэсты.

Раней сёньня Прэм’ер-міністар РФ Уладзімір Пуцін, абраны прэзыдэнтам, прызнаў, што на выбарах 4 сакавіка былі парушэньні. Ён сказаў, што разьлічвае на дбайную праверку ўсіх скаргаў. Адначасова прадстаўнікі ЗША і ЭЗ, адзначыўшы парушэньні на выбарах, выказалі гатовасьць супрацоўнічаць з новым расейскім прэзыдэнтам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG