Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жонка Сяргея Каваленкі плянуе сустрэцца з мужам на Валадарцы


Алена Каваленка ў часе суду ў Віцебску
Алена Каваленка ў часе суду ў Віцебску

6 сакавіка Алена Каваленка прыехала ў Менск, каб сустрэцца з мужам Сяргеем Каваленкам, які трымае галадоўку пратэсту супроць незаконнага, як ён лічыць, прысуду.

Вязьня трымаюць ў Рэспубліканскім турэмным шпіталі пры ізалятары на вуліцы Валадарскага. За час галадоўкі, якая з перапынкамі цягнецца з сярэдзіны сьнежня, Сяргей Каваленка згубіў болей за 30 кіляграм.

«Ён ледзь прыйшоў на спатканьне, мова запаволеная», — распавяла маці вязьня Лідзія Каваленка, якая сустракалася з сынам на Валадарцы 5 сакавіка.

Актывіст КХП БНФ Сяргей Каваленка асуджаны на 2 гады і месяц зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў парушэньні адбыцьця «хатняй хіміі» за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на навагодняй елцы ў Віцебску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG