Перамог Пуцін таму, што не змагаўся ў звычайным сэнсе слова, а сам сябе прызначыў. Самапрызначэньне ў дадзеным выпадку сталася адначасова і самазахаваньнем. Гэта былі не прэзыдэнцкія выбары, а вельмі дарагое своеасаблівае сацыялягічнае дасьледаваньне. Яно лішні раз пацьвердзіла тое, што было і так вядома: прыкладна траціна расійскіх выбарнікаў заўсёды галасуе за ўладу. Гэтая траціна і стала касьцяком пуцінскага электарату. Яна зусім спакойна паставілася да таго, што былі парушаныя пісаныя і няпісаныя законы, правілы і прыстойнасьці, якія маглі перашкодзіць асноўнаму кандыдату. Чалавек пуцінскай траціны наогул не зьвяртае ўвагі на любыя парушэньні, якія не тычацца яго асабіста. Справа не толькі ў вельмі высокім парозе грамадзянскай адчувальнасьці. Адбіваецца цалкам пэўны, хай стыхійны, сьветапогляд.
Кампанія Пуціна была нізкапробная па форме і подлая па зьмесьце — чаго варта адна страшылка-антыамэрыканізм, разьлічаная на дрымучага саўка, які верыць у «дактрыну Далэса». Справа, аднак, у тым, што ў вачах пуцінскага выбарніка як раз гэта было прыкметай сапраўднасьці, гэта значыць, казённай, дзяржаўнай важнасьці таго, што адбываецца. Сумленнасьць і высокая якасьць, падазроныя на Русі самі па сабе, у гэтым выпадку выклікалі б фатальны сумнеў. Тут і адказ на вядомае зьдзіўленьне: няўжо, маўляў, Пуцін не разумее, што, выстаўляючы сваімі агітатарамі непрыемных ці згвалчаных людзей, шкодзіць сам сабе? Так, шкодзіць, але толькі ў меркаваньні тых, хто ў любым выпадку галасаваў б не за яго. Свае ж усё зразумеюць правільна: калі перад імі прымус і хлусьня — значыць тут ёсьць вышэйшы інтарэс.
Чаму выбарніку Пуціна не падабаюцца — да агіды! — яркія, падкаваныя, гаваркія праціўнікі-дэмакраты? Таму што відавочная таленавітасьць — гэта раскаванасьць, а раскаванасьць — гэта адсутнасьць дысцыпліны, а без дысцыпліны няма дзяржавы, а без дзяржавы няма нічога. Мы часта паўтараем, усьлед за сацыёлягамі, што галасуюць страху дзеля. Калі б толькі гэта! Ёсьць больш сур’ёзнае падахвочваньне: лічаць, што так трэба. Гэта — Візантыя. Цар, дзяржава — усё, іншае — нішто...
Гэта змрочная і пакуль што вялікая сіла. Яна варожая дэмакратыі не таму, што не ведае, з чым яе ядуць, як думае Яўлінскі і 20 гадоў пра гэта кажа... Пуцінскі адсотак — гэта спрактыкаваная Візантыя. Яна не падлягае перавыхаваньню. Яна нарадзілася Візантыяй, пражыла Візантыяй, Візантыяй і адыходзіць у іншы сьвет...
... Візантыйская пастава — гэта захоплены выраз Канстанціна Лявонцьева, гарачага прыхільніка самадзяржаўнай-праваслаўнай бюракратычнай дзяржаўнасьці. Чарговым разам яе чакаюць вялікія выпрабаваньні. Можа быць, апошні раз.