Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасада ЗША камэнтуе выказваньні прэсавага сакратара МЗС


Амбасада Злучаных Штатаў Амэрыкі з жалем адзначае камэнтар прэсавага сакратара Міністэрства замежных спраў у праграме парталу TUT.by 29 лютага, які зьмяшчае інфармацыю адносна працы амбасады ЗША ў Менску, якая не адпавядае рэчаіснасьці і ўводзіць у зман.

«Пасьля таго як Беларусь у 2008 годзе ў аднабаковым парадку скараціла колькасьць сваіх дыпляматаў у ЗША зь сямнаццаці да пяці, беларускі ўрад запатрабаваў ад амбасады ЗША скараціць колькасьць сваіх дыпляматаў з трыццаці пяці да пяці», — адзначаецца ў заяве.

«Гэтыя аднабаковыя меры беларускага ўраду, якія застаюцца ў сіле, значна ўскладняюць ажыцьцяўленьне амэрыканскай амбасадай узаемавыгадных праграмаў і дзейнасьці, уключаючы культурныя і адукацыйныя абмены, праграмы дапамогі, а таксама ствараюць умовы, пры якіх амбасада ня мае магчымасьці з тэхнічных прычын прадстаўляць візавыя паслугі ў поўным аб’ёме», — гаворыцца ў заяве. «Такія сумныя і непатрэбныя наступствы ня ёсьць вынікам „аднабаковага кроку“ Злучаных Штатаў, як сьцьвярджае прэсавы сакратар МЗС, камэнтуючы пытаньне консульскіх і візавых паслугаў».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG