Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Малады фронт» і АГП заклікаюць ратаваць Каваленку


Сяргей Каваленка
Сяргей Каваленка

Міжнароднае грамадзкае аб’яднаньне «Малады фронт» (Чэхія) ініцыявала кампанію ратаваньня зьняволенага віцебскага апазіцыянера Сяргея Каваленкі, які трымае галадоўку. Гэтую ініцыятыву падтрымала Аб’яднаная грамадзянская партыя (АГП).

«Малады фронт» заклікае накіроўваць у Генэральную пракуратуру Беларусі лісты з просьбай перавесьці Сяргея Каваленку пад хатні арышт, бо ў яго пагоршыўся стан здароўя.

«Сяргей Каваленка не ўяўляе небясьпекі для дзяржавы і грамадзтва, — падкрэсьліваецца ў заяве. — Просім вас, Генэральную пракуратуру Беларусі, паспрыяць пераводу Сяргея Каваленкі пад хатні арышт, як гэта прадугледжвае артыкул 10 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса „Забесьпячэньне абароны правы і свабодаў грамадзянаў“. І такім чынам выратаваць жыцьцё гэтага чалавека».

Вызваленьня віцебскага апазыцыянэра Сяргея Каваленкі патрабуе не толькі беларуская дэмакратычная грамадзкасьць, але і міжнародныя структуры, адзначае БелаПАН.

24 лютага Сяргей Каваленка асуджаны на 2 гады і 1 месяц за парушэньне рэжыму адбыцьця пакараньня пасьля суду за тое, што вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг на навагодняй елцы ў Віцебску.

Ад 19 сьнежня 2011-га Каваленка утрымліваўся ў сьледчым ізалятары. У знак пратэсту ён абвясьціў галадоўку, за час якой страціў каля 30 кіляграмаў вагі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG