Акцыя пачалася напярэдадні ў вёсцы Аль-Мукша, за сем кілямэтраў ад сталіцы краіны Манамы.
Дэманстрацыя прымеркаваная да гадавіны масавых выступаў шыітаў у Манаме з патрабаваньнем абмежаваць уладу кіроўнай у краіне суніцкай каралеўскай дынастыі. Леташнія пратэсты, якія доўжыліся каля месяца, былі здушаныя пры дапамозе вайсковых сіл суседніх арабскіх краін.
У бахрэйнскім грамадзтве па-ранейшаму захоўваецца сацыяльная і міжканфэсійная напружанасьць.